Ніва № 4 (2750), 25 студзеня 2009 г.

Формула поспеху: W = (2+L+F)*O/U

Бельскі — дванаццаты!

Міра ЛУКША

Бельскі беларускі ліцэй ужо неаднаразова трапляў на спісак перадавых ліцэяў ва ўсёй Польшчы ў рэйтынгу звышгімназічных школ, праведзеным адукацыйным месячнікам „Perspektywy” і газетай „Rzeczpospolita”. Месцы паасобных школ капітулам гэтага рэйтынгу вызначаліся паводле вышэйпрыведзенай формулы, дзе W — паказчык алімпійскіх поспехаў, L — лік вучняў школы, якія ў ІІІ этапе здабылі званне лаўрэата ў 2007 годзе, F — лік вучняў школы, якія ў ІІІ этапе здабылі званне фіналіста ў 2007 годзе, О — лік алімпіяд, у якіх вучні дадзенай школы здабылі ў ІІІ этапе званне фіналіста ці лаўрэата, u — лік вучняў дадзенай школы ў 2006/2007 школьным годзе. Лаўрэаты ў гэтым рэйтынгу лічацца падвойна ў параўнанні да фіналістаў. Моцна прэміююцца школы за поспехі ў кожнай чарговай алімпіядзе. Поспехі школ мераюцца прапарцыянальна да ліку вучняў. Сёлета бельскі белліцэй апынуўся на 12 месцы ў краіне, а на другім месцы ён у Падляшскім вяводстве. Гайнаўскі белліцэй быў 5 у нас і 65 у краіне на 300 адзначаных ліцэяў.

— Наш ліцэй неаднойчы лічыўся адным з лепшых у ваяводстве, трапляў і на спісак лепшых у Польшчы, — цешыцца дырэктар Андрэй Сцепанюк, сам таксама выпускнік гэтай шаноўнай школы. — Аднак такога поспеху, як сёлета, даўно ў нас не было. У 2001 годзе наш ліцэй апынуўся быў на восьмым месцы, і лічыўся першым у ваяводстве, але тады прымалі мы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF