Ніва № 3 (2749), 18 студзеня 2009 г.

„Гісторыі...” ад Скарпіёна

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Поўны таемнасці, містыцызму, зменлівых эмоцый, адчаю, кемлівасці і фантазіі. Гэта моцная індывідуальнасць — так пра Скарпіёна, адзін са знакаў Задыяка пісала адна агульнапольская і з немалым уплывам на масавую думку газета. У гэтым знаку нарадзілася Міраслава Лукша, аўтарка нядаўна выдадзенага тома апавяданняў „Гісторыі з белага свету” свайго восьмага зборніка.

Скарпіёнавыя рысы характару аўтаркі прабіваюцца ў больш за сарака апавяданнях-абразках з сузіранай ёю рэальнасці, якая не заўжды згодная з гэтым усім, што здарылася сапраўды. Гэта такія — прымяняючы мастацкую мову — павідокі ад падзей, сустрэч з людзьмі, падглядванне іхніх паводзін і адносін паміж імі.

— Гэта гісторыі з белага, значыць, беларускага, калябеластоцкага свету, якія фактычна трапляліся на працягу апошніх пару гадоў. Гэта тутэйшы, рэальны, белы свет.

У размове аб сваёй найнавейшай кнізе дадае:

— Гэта не так, што бяру я ліст паперы, сядаю і вось так сабе пішу. Найперш накопліваюцца ўва мне эмоцыі, уяўляюцца карціны. Пэўна, яшчэ да напісання тэксту ён ува мне ўжо існуе, можа нават існуе недзе сам па сабе, а аўтар толькі яго прыпамінае?.. Хопіць, каб нешта ўкалола мяне знутры, каб тыя карціны ператварыліся ў „папяровы” тэкст.

Зараз пасля дакідае:

— Я — з Пушчы. Гэта з ваколіцы, дзе невядома дзе канчаецца мой луг, маёй бярэзінай пачынаецца пушча. Я не баюся гушчыні лесу, але і не баюся (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF