Ніва № 3 (2749), 18 студзеня 2009 г.

Газстрым

Віктар САЗОНАЎ

Газпрам” — гэта не Гальфстрым. Толькі Гальфстрым можа сабе дазволіць задарма і вякамі абаграваць паўночную частку еўрапейскага кантынента. Што тычыцца расійскага „Газпрама”, то той за абагрэў Еўропы патрабуе грошы. І не абы-якія, а менавіта еўрапейскія. І не ўва ўсіх, а толькі ў тых еўрапейцаў, якія паспелі аб’яднацца пад дахам адзінай валюты еўра ў краіне з назвай сугучнай той валюце.

Ну, а хто не паспеў туды ўцячы, то, як гаворыцца, самі вінаватыя. З такімі краінамі „Газпрам” хоча разлічвацца не ў еўра, і нават не ў расійскіх рублях. Гэтыя краіны павінны плаціць прыхільнасцю не толькі да Расіі і яе кіраўніцтва, не толькі да той палітычнай і сацыяльнай сістэмы, якая ёсць у сённяшняй Расіі, але, прайшоўшы шлях васальства і прыніжэння, павінны праз пакаянне прызнаць сваю віну перад „старэйшым братам” і завучыць галоўную „малітву” — „Навекі з Расіяй...”.

Ну, а калі „малітва” не засвоена, то акурат на Новы год расійскі Дзед Мароз з радасцю павіншуе „братоў малодшых”, паведаміўшы ім, што газу ў трубах больш не будзе. І калі хто хоча цяпла, то можа грэцца ў Гальфстрыме. Бо галоўнае адрозненне Дзеда Мароза ад Санта-Клаўса акурат у тым, што ён не можа змірыцца з існаваннем Святога Міколы і лічыць таго самазванцам.

На гэты раз Дзеда Мароза больш дапёк украінскі Святы Мікола. Хіба што ваяваць з абодвума „малодшымі братамі” ў рускіх ужо бракуе сіл. Ды і растлумачыць сваім суайчыннікам, што ўсе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF