Ніва № 2 (2748), 11 студзеня 2009 г.

Ізноў страх у Гайнаўцы

Аляксей МАРОЗ

Калі ў час Першай сусветнай вайны ў невялікім прыпушчанскім пасёлку стала будавацца фабрыка па пераапрацоўцы драўніны, яшчэ нішто не прадказвала, што ў гэтым месцы ўзнікне горад, які ў будучыні вартасцю прададзенай вытворчасці апярэдзіць старажытны Бельск-Падляшскі. Вытворчасць у Гайнаўцы стала абапірацца ў галоўным на вырабы з драўніны і на велізарнае Гайнаўскае прадпрыемства дрэваапрацоўчай прамысловасці, у якім у 1970-х гадах працавала больш за 1700 чалавек, у тым ліку многія рабочыя з навакольных вёсак — Койлаў, Курашава, Чыжоў, Арэшкава...

Гайнаўка славілася вырабамі з драўніны

Пры народнай уладзе з прыпушчанскага горада выязджалі ў свет розныя паўфабрыкаты з драўніны і мэбля, якія лічыліся вельмі якаснымі прадуктамі. „Гайнаўскі тартак” — бо так называлі прадпрыемства жыхары горада і наваколля, мае сваю багатую гісторыю, апісаную доктарам Уладзімірам Паскробкам, якога прафесійнае жыццё знітаванае з гайнаўскім дрэваапрацоўчым прадпрыемствам.

— Гаворыцца, што ў 1970-х гадах у Гайнаўскім прадпрыемстве дрэваапрацоўчай прамысловасці працавала дзве тысячы людзей, але гэта перабольшванне. Сапраўды ў гэты час наша прадпрыемства разбудоўвалася і трэба было прыняць на працу каля 400 новых работнікаў. З адміністрацыйнымі працаўнікамі ездзілі мы па вёсках і ўгаворвалі маладых людзей паступаць да нас на працу. Дзякуючы нашаму прадпрыемству Гайнаўка тады па колькасці прададзенай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF